
Description:
Ant1killer''s blog - LiveJournal.com
Contents:
Менты і пасха
Гадзіну таму на плошчы Ванеева бачу 2 міліцэйскіх машыны. Каля іх стаяць самі міліцыянты і нешта абмяркоўваюць. Пад'язджае яшчэ адна машына. З яе выходзіць яшчэ 4 чалавекі мента. Самы тоўсты з чакаючых гучна кажа "Ну наконец-то", і яны ўсе ідуць у парк. Заходзяць туды на крокаў 10, адчыняюць некалькі пляшак гарэлкі і пачынаюць бухаць. Тупа бухаць. Пасха?
Для тых хто яшчэ не бачыў
Інтэрв'ю рэлігіёзнага фанатыка
Вось
Нарэшце знайшоў тое, што мне падыходзіць ;)

З Днём Касманаўтыкі!

Информация для размышления
Информационное сопротивление
MediaBarCamp - BarCamp для беларусаў
 МедыяБарКэмп - гэта ўнікальная міжнародная «не-канферэнцыя» па пытаннях новых медыя і медыя актывізму. На не-канферэнцыі будуць прысутнічаць каля 200 медыя-актывістаў, адмыслоўцаў з розных кірункаў IT-сферы, з Беларусі, краін Балтыі і СНД. МедыяБарКэмп будзе праходзіць у Літве з 6 па 8 чэрвеня 2008 года. Пэўнае месца правядзення пакуль не вызначанае. Дакладнае месца правядзення і спосабы праезду арганізатары паведамяць дадаткова, вядома, зарэгістраваным удзельнікам.
Мяркуецца, што адмысловая ўвага будзе нададзеная розным медыяпраектам,якія прэзентуюць пункт гледжання нейкай групы. Не тэлеканалам або радыёстанцыям, а людзям, якія робяць відэаролікі пра тое, чым яны самі або іх сябры займаюцца, вядуць блог аб тым, што думаюць (важна! не проста графаманскі блог, а блог + наяўнасць развітога мыслення),запісваюць падкасты з сябрамі, рыхтуюць фотарэпартажы пра тое, што іх атачае. Гэта значыць усе тыя, у каго ўжо ёсць навык працы з сучаснымі медыятэхналогіямі. Правілы МедыяБарКэмпа маюць на ўвазе, што ўсе, хто ўдзельнічае у ім, пачуваецца так жа вольна, як і ў прыстойным бары, і пры гэтым абсалютна вольны ў перасоўванні, як падчас пікніка на прыродзе.
Для ўдзелу ў МедыяБарКэмпе рэгістрацыя абавязковая. Перш за ўсё гэта звязана з неабходнасцю атрымоўваць візы для ўезду ў Літву. Па-другое, з планаваннем мерапрыемства (ад пытанняў, звязаных з колькасцю рэкламнай прадукцыі, да пытанняў пражывання ўдзельнікаў). Рэгістрацыя для ўдзелу здзяйсняецца праз тры простых крокі.
- Рэгістрацыя на сайце. Зарэгістравацца на сайце.
- Падпіска на рассылку навінаў. Адмыслова для гэтага створаная рассылка на Google. Падпісацца на рассылку ў Google Group .
- Апошні, але найважнейшы! Спампуйце анкету, запоўніце яе і дашліце па электроннай пошце на адрас mediabarcamp@gmail.com з тэмай ліста "Application". Спампаваць файл application_form.xls.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце неканферэнцыі.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя, якія зацікаўлены ў развіцці новых медыя ў Беларусі. Асабіста запрашаю супрацоўнікаў традыцыйных медыя, якія вялікую ўвагу надзяляюць інтэрнэту: Наша Ніва, Радыё "Свабода", Еўрапейскае Радыё для Беларусі.
Піяр вітаецца!

Code:Camp
 У межах украінскага IT-фестывалю Decoded у гэтым годзе пройдзе Code:Camp. Адбудзецца гэта 18-20 красавіка ў горадзе Львоў.
Старонкі ў Code:Camp дагэтуль няма, таму навіны пакуль з'яўляюцца на старонке фестывалю Decoded. У мінулыя гады на фестываль рэгістравацца было ня трэба, трэба было проста прыйсці са сваім лаптопам (1 лаптом максімум на 3 чалавекі). У гэтым годзе да фестывалю дадаўся Code:Camp, і патрапіць на яго можна будзе асобна, то бок ноутбук прыцягваць не абавязкова. Арганізатары мяркуюць, што папярэдней рэгістрацыі не будзе ўвогуле, ці абыйдуцца рэгістрацыей у сацыяльная сетцы фестывалю. У любым выпадку, госці з іншых краін трапяць на мерапрыемства без праблем . Пытанні жытла падчас фестывалю высвятляюцца тут. Пры жаданні, можна прыцягнуць з сабой спальнік і адпачываць адразу ж на месцы фестывалю, як гэта робіцца на замежных фестывалях. Кампенсацыі дарожных выдаткаў не прадугледжана, але гэта не такія вялікія страты. Хіба цяжка проста на выходныя паехаць у Львоў і добра адпачыць?
Наступныя БарКэмпы
1. Code:Camp - Украіна, Львоў, 19-20 красавіка. 2. MediaBarCamp - Літва, 6-8 чэрвеня. 3. BarCamp Kavkaz - Грузія, Тбілісі, 7-9 чэрвеня. 4. iCamp 2008 Russia - Россия, Падмаскоўе, 25-27 ліпеня 5. BarCamp Central Asia 2008 - Кыргызстан, Бішкек, 1-3 жніўня 6. BlogCamp CEE & Baltics 2008, Украіна, Кіеў, 11-12 кастрычніка 7. BarCamp Baltics 2008/2 - Латвія, Рыга, лістапад 8. iCampKZ - Казахстан, Алматы, дата і месца пакуль не вызначаны
Адпісваемся хто і куды жадае патрапіць ;)
Вяртаюся ;)
Не пісаў у ЖЖ амаль месяц. Напісаць было што, не было часу. Зараз часу таксама няма, а тэм для напісання з'явілася яшчэ больш. Таму буду паціху выкладаць матэрыял. Такім чынам, у бліжэйшы час вас чакае серыя допісаў пра наступныя БарКэмпы, на якіх чакаюць беларусаў, дзе гэтыя кэмпы адбудуцца і калі, і, зразумела, як туды патрапіць. А, таксама, пасля пацверджання, распавяду добрую навіну для аматараў падарожжаў. Да сувязі!

 Для тых, хто не можа прачытаць:
Вы герой, вы победитель, вам помог огнетушитель! Минское городское управление МЧС.
Новы тралік
Новы тралейбус ад "Белкамунмаш" у горадзе!


 Выбачайце за якасць...
Нам удалось связаться с двумя именинниками, отмечающими сегодня день рождения, — это популярный белорусский блоггер Ant1killer...
Жесть...
Не так давно от неразборчивости специалистов пострадали жители одного из микрорайонов Витебска. Вместе с домашней сетью коммунальники обрезали кабельное телевидение и телефон. На восстановление обрубков ушло больше недели. Впрочем, к тому времени, когда в подъезде многоквартирного дома наконец-таки включилось кабельное ТВ, домашняя сеть давно уже работала. Коммунальные службы ответили точечным отключением электричества в квартире администратора и грозили в случае сопротивления оставить бедолагу без чая и горячей пищи.
Беспорядки в Сербии напоминают недавний беспредел русских в Таллине...
БНБ
Пабачыў у метро сення рэкламу "Беларускага Народнага Банка". Здалёк падалася, што лагатып у іх не зусім чэсны. Зайшоў на іх сайт - сапраўды, Зянон руку прыклаў.
 Z!
Новы The Best на 101блог
Чытаем, абіраем, галасуем!
s13. Новый бизнес-центр в Гродно не дает местным жителям выбора
head-of-babulka. Политическая система элементов
s13. “Информационная война” за Старый мост продолжается
Александр Бречек. Минское наступление
miyuki_miyabe. Вопрос
pisalnik. Открытое письмо жены Александра Козулина
Александр Бречек. С фигой в кармане
bulrati. Акция памяти Яна Кучеры
trauch. Студенчество
4inga4guck. Оскалы соцЫализма
Стары Талін
Уваход у стары горад


Цэнтральны пляц



Адразу ж за старым горадам пачынаюцца шматпавярховыя гатэлі і бізнэс-цэнтры

Талінскі порт
Хуткасны паром кампаніі Jet - выкананы ў выглядзе спартыўнага аўтамабіля


BarCamp адпачывае
Так...
 і так...

Сустрэча
Уязджаючы сення з Літвы ў Беларусь, на памежным пераходзе Каменны Лог сустрэў... Віктара Івашкевіча з калегамі. Іх аўто стаяла ў чарге перад намі, і ён выйшаў папаліць ;) Здзівіла, што мытнікі яго нават не даглядалі, паставілі пячатку ў пашпарт і прапусцілі. Напэўна, боссаў апазіцыі больш не чапаюць...
Нарэшце у Таліне

Апошні здымак... пасля гэтага здымач патануў у крыштальна чыстай вадзе Фінскага заліва. Але мне ўсё адно падабаецца гэтая краіна, значна больш чым Літва ці Латвія.

101blog THE BEST
Сустракаем новы ТОП ад 101blog. Чытаем, абіраем, перамагаем!
Анкета моего города Вырадкі Дмитрий Железниченко За што мяне не пасадзілі... Мітынг у цягніку Прафсаюз грантаатрымальнікаў По чьей милости?
Галасаваць там жа, дзе і раней)
101blog - The Best
Забыўся зусім, віншуем Алеся michalevic Міхалевіча, які перамог на мінулым тыдні ў галасаванні на 101блог з допісам Падаў на "СавБелію" у суд!
P.S. Наступны ТОП будзе заўтра, выбачайце за спазненне...

Home
|